спаса ефрасіннеўская царква у полацку
Манастыр Спаса-Эўфрасіннеўскі | Полацк
Фотагалерэі
Выбраныя здымкі
Агульны выгляд Фота © К. Шастоўскі |
Жылыя корпусы і брама-званіца Фота © К. Шастоўскі |
Манастыр заснаваны на правым беразе р. Палата ў 1120-я гады прыняўшай манаства полацкай князёўнай Ефрасінняй, якая была ў ім ігуменняй на працягу 45 гадоў.
Захавалася паданне, што Ефрасіння заснавала манастыр па волі Бога. Быццам епіскап полацкі Ілья ўбачыў у сне анёла, які загадаў прападобнай Ефрасінні заснаваць абіцель пры Спасавай царкве, дзе ў той час знаходзіўся загарадны дом архіепіскапа. Такі ж сон убачыла 3 разы сама першаасветніца, і на беразе р. Палата, у дзвюх вярстах ад Полацка, заснавала манастыр.
У «Жыціі Ефрасінні Полацкай» (12—13 ст.) пра гэта гаварылася так: «. даю Ефросинии место св. Спаса на Сельце, яко да будет тамо монастырь девический, и никто же от последних иметь судити даянию сему, еже дах ей, и вси соизволиша епископу». Раскопкі 1950-х гадоў выявілі храм-пахавальню ў Сяльцы i склеп з мужчынскімі пахаваннямі, якія, магчыма, з’яўляюцца астанкамі першых полацкіх епіскапаў. У гэтым жалаваным маёнтку Ефрасіння заснавала Спаскі манастыр: «иде же метохия (падвор’е — А.К.) святой Софии». Першапачаткова тут мелася драўляная царква Спаса. Першымі манашкамі былі родныя i стрыечныя сёстры Ефрасінні. Хутка, пачуўшы пра яе благачэсце, у манастыр пачалі прыходзіць жанчыны з розных мясцін. Верагодна, паміж 1133 г. i 1143 г., калі полацкі прастол займаў Васілька Усяславіч (родны брат Ефрасінні), было разгорнута будаўніцтва. У 1579 г. кароль Стафан Баторый заснаваў у манастыры сваю рэзідэнцыю, а потым перадаў яе езуітам.
Як сведчыць У.Альбіцкі, езуіты значна перабудавалі манастырскія будынкі. У 1656 г. пасля захопу Полацка паводле загаду маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча манастыр пераасвячоны i вернуты праваслаўным. Пасля вызвалення горада ад маскоўскіх захопнікаў у 1667 г. комплекс зноў належаў езуітам. У пачатку 18 ст. быў змураваны жылы корпус, пазней — летняя рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна, які захаваўся да нашага часу. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з уваходам з паўднёвага боку. Сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, пазбаўлены дэкору; з паўночнага боку, які арыентаваны на р. Палата, умацаваны 2 масіўнымі вуглавымі контрфорсамі. У 1832 г. манастыр перададзены праваслаўнаму духавенству. З 1841 г. ён дзейнічае як жаночы. У 1844 г. пры манастыры адкрыта 3-класнае жаночае вучылішча, сіроцкі прытулак, багадзельня.
У 1847 г. 1-павярховы жылы дом быў прыстасаваны пад «цёплую» трапезную царкву, у 1886 г. перабудаваны. У 1882 г. пабудавана брама-званіца. Вырашана цэнтрычным, вежападобным аб’ёмам — 2 чацверыкі, верхні з якіх завершаны звонападобным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокім 8-гранным барабане ў завяршэнні. Першы ярус мае арачны праезд пад цыліндрычным скляпеннем, верхні прарэзаны высокімі арачнымі прасветамі. Ярусы вылучаны тонкапрафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі. У падножжы верхняга яруса па 4 гранях створаны прафіляваныя арачныя нішы з абразамі. Да брамы далучаны 2-павярховы мураваны жылы корпус пад вальмавым дахам — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. 8-восевы сіметрычны галоўны фасад, расчлянёны прамавугольнымі на 1-м i лучковымі на 2-м паверхах аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі фігурнымі ліштвамі, паверхі расчлянёны філёнгавым поясам, цокаль крапаваны прамавугольнымі нішамі, вуглы — лапаткамі.
У 1899 г. архітэктар Коршыкаў пабудаваў у манастыры велічны Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор у неавізантыйскім стылі. Найбольшага росквіту манастыр дасягнуў у канцы 19 ст. пры ігуменні Яўгенні (Гаваровіч). У снежні 1905 г. полацкі і віцебскі епіскап хадайнічае перад св. Сінодам аб вылучэнні сродкаў на будаўніцтва новага будынка Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага вучылішча, праект якога быў зацверджаны 5.12.1905 г. У 1910 г. з Кіева ў манастыр былі ўрачыста перавезены мошчы св. Ефрасінні Полацкай. У пачатку 20 ст. архітэктурны комплекс манастыра ўтваралі размешчаныя курданёрам вакол невялікай плошчы 3 мураваныя храмы, брама-званіца, 2-павярховы, збудаваны яшчэ езуітамі келейны корпус (пачатак 18 ст.), каля 20 драўляных i мураваных жылых i гаспадарчых будынкаў, сад i агарод.
У 1915 г. ў час першай сусветнай вайны манастыр эвакуіраваўся ў Растоў-Яраслаўскі i размясціўся ў Богаяўленскім манастыры. У 1921 г. пры пераездзе былі згублены архіў i бібліятэка. Пасля кастрычніка 1917 г. палітыка дзяржавы ў адносінах да царквы змянілася. Пашырылася барацьба супраць царквы, пачалася рэквізіцыя царкоўных каштоўнасцей, якая праводзілася, па афіцыйнай версіі, у мэтах арганізацыі дапамогі галадаючым Паволжа. Паводле звестак Віцебскай губернскай камісіі па рэквізіцыі царкоўных каштоўнасцей, у 1-й палове 1922 г. па губерні было рэквізавана больш за 100 пудоў серабра i невялікая колькасць іншых каштоўных металаў. Аб рэквізіцыі маёмасці манастыра сведчыць тое, што ў фондах дзяржаўных улад захаваліся вопісы маёмасці манастыра, яго цэркваў, складзеныя ў 1922 r. A гэта рабілася ў той час толькі ў выпадку ўліку каштоўнасцей i наступнай ix рэквізіцыі. У 1928 г. манастыр быў закрыты.
У 2-ю сусветную вайну на тэрыторыі манастырскага комплексу быў лагер савецкіх ваеннапалонных, многія пабудовы разбураны. 3 1943 г. манастыр пачаў дзейнічаць. У 1945 г. ў ім пражывала 50 манашак. У першыя пасляваенныя гады мясцовыя ўлады падтрымлівалі дзейнасць манастыра. Так, манашкі атрымлівалі ад улад харчаванне, як i служачыя, манастырскай царкве быў перададзены чатырохпакаёвы дом. Аблвыканком, па скарзе ігуменні, адмяніў рашэнне гарсавета аб перадачы педвучылішчу паўгектара манастырскіх зямель. У 1946 г. гарвыканком перадаў манашкам у бясплатнае карыстанне 2-павярховы дом. Большасць манашак знаходзіліся ў сталым узросце. Напрыклад, у 1950 г. 48 жанчын з 54-х былі старэй за 55 гадоў. Усе яны былі ўзяты на ўлік. Захаваліся запісы, у якіх жанчыны тлумачаць прычыны наступления у манастыр.
Сярод манашак было шмат інвалідаў, якія не маглі працаваць. У 1954 г. такіх жанчын у манастыры было 13. Гаспадарка манастыра мела 2-павярховы дом, дзе жылі манашкі, царкву — адну з трох, што раней належалі манастыру, i 3 га зямлі, якая была падзелена на надзелы. Унутранае жыццё рэгламентавала сама ігумення. Манашкі працавалі на зямлі, займаліся рукадзеллем, шылі коўдры для гараджан. Харчаваліся яны самастойна, атрымліваючы на гэта 100—150 руб. у месяц. 2 разы ў дзень маліліся. Многія з ix спявалі ў царкоуным хоры, за што дадаткова атрымлівалі па 150 руб. у месяц.
Даходы манастыра складаліся з грошай, атрыманых ад продажы царкоўных прадметаў (крыжыкаў, абразоў, свечак) i выканання царкоўных трэб у манастырскай царкве. Яе наведвалі ўсе вернікі Полацка, бо гэта была адзіная дзеючая царква ў горадзе. Сродкаў ад вернікаў паступала няшмат. Але, нягледзячы на слабую, на першы погляд, гаспадарку, манастыр здолеў адрамантаваць на свае грошы Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. У 1954—60 гг. даходы манастыра павялічыліся ў 2 разы — з 70 тыс. да 130 тыс. рублёў. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы ў 1950-я гады, паступова вядомасць манастыра расла. Асабліва прыцягвалі ўвагу вернікаў мошчы Ефрасінні Полацкай. Аб гэтым сведчыць павелічэнне колькасці наведвальнікаў, асабліва 5 чэрвеня, у дзень памяці святой Ефрасінні. За 3 гады, з 1954 па 1957 гг., колькасць прыхаджан павялічылася ў 2 разы, i на гэта набажэнства ix збіралася каля 7 тыс. чалавек. У гэты дзень у Полацк прыязджалі архіепіскап Піцірым, святары з іншых гарадоў. У 1960 г. манастыр зноў быў закрыты (насельніцы пераведзены ў Жыровіцкі Успенскі манастыр). У 1990 г. аднавіў сваю дзейнасць. У ансамбль уваходзяць: цэрквы Спаса-Праабражэнская, «цёплая» трапезная, Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор, брама-званіца, падмуркі храма-пахавальні, жылыя корпусы, гаспадарчыя пабудовы.
Царква-пахавальня знаходзілася за 100 м на ўсход ад Спаса-Праабражэнскай царквы. Выяўлена М.К. Каргерам пры раскопах 1961—65 гг. (выяўлены плінфавы падмурак, ніжнія часткі сцен). Рэканструкцыю храма дапоўніў у 1976 г. П.А. Рапапорт. Датуецца 11—12 ст. З’яўлялася пахавальняй полацкіх епіскапаў, упамінаецца ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай»: «Идиже братия наша лежат, преже нас бывший епископы». Магчыма, гэты храм адзначаны ў Жалаванай Грамаце караля Стафана Баторыя ў канцы 16 ст.: «Храм, блізкі да разбурэння, яшчэ бачыцца над ракою Палотаю» (А.П.Сапунов. Витебская старина, с. 73). Магчыма, што гэта царква мелася на ўвазе пры пераліку храмаў, якія належалі полацкай архіепіскапіі: «Церковь Святого Спаса у места Полоцком на посаде Великом. Церковь на посаде Великом. Церковь на том же посаде Рождества Христова». Царква моцна пашкоджана пажарам, пасля чаго яе ўсходняя частка была разабрана, a астатнія абкладзены брусковай цэглай. Вялікай разнастайнасцю вылучалася ўпрыгожанне падлогі, былі выяўлены маёлікавыя пліткі разнастайных колераў, форм i памераў, знойдзены фрагменты мазаікі i фрэсак.
Крыніца:
А.М.Кулагін
Полацк. Памяць
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2002
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку
Цэрквы, касцёлы, саборы, манастыры
Гісторыя ўзнікнення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку на Вiцебшчыне
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр лiчыцца вельмі каштоўнай пабудовай для Беларусі, таму што ён з’яўляецца адзіным сярод полацкіх старажытных манастыроў, які захаваўся да нашага часу. Ён з’яўляецца самым буйным цэнтрам праваслаўя на ўсёй тэрыторыі краіны.
Манастыр быў заснаваны ў 1125 годзе князёўнай Еўфрасінняй, у гонар якой і атрымаў сваю сучасную назву. Першапачаткова манастыр уяўляў сабой невялікую пабудову з дрэва. Але з цягам часу колькасць маладых манашак павялiчвалася, і драўлянай пабудовы стала не хапаць для ўсiх. З’явілася неабходнасць у пабудове новага манастыра большых памераў. Новая пабудова была цалкам мураванай, а на яе будаўнiцтва было затрачана практычна 30 тыдняў. Усе гэта адбылося дзякуючы выдатнаму дойліду Іаану.
На працягу 45 год Еўфрасіння жыла пры манастыры. За гэты перыяд храм стаў галоўным месцам асветы зямлі Полацкай. У тыя часы пры ім iснавала вялікая бібліятэка, актыўна працавала майстэрня па маляванню цудоўных абразоў, таксама дзейнiчала невялічкая прыходская школа.
Асаблівасці Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку
Сёння Спаса-Еўфрасіннеўскі храм добра захаваўся ў парананнi з іншымі архітэктурнымi помнікамi Полацка. З моманту свайго заснавання ў манастыры вельмі часта мяняліся ўладальнікі, перыядычна ён пераходзіў з адных рук у іншыя, і толькі ў першай палове XIX стагоддзя яго вярнулі праваслаўным. Пасля гэтага для храма настаў новы перыяд актыўнага развіцця. Будынак цалкам адрэстаўравалі, а жаночае духоўнае вучылішча пры манастыры аднавіла сваю працу. У гэты ж сюды вярнуўся Крыж Еўфрасінні, які яна калiсьцi ахвяравала храму.
Журботныя часы прыйшлі на змену актыўнай дзейнасці храма ў паслярэвалюцыйны перыяд. Ужо ў 1921 годзе жаночы манастыр Еўфрасінні быў зачынены, а знакамiты Крыж рэквiзаваны. Нават мошчы святой былі раскрыты i адпраўлены ў Маскву на атэістычную выставу.
У 1943 году мошчы святой зноў вярнулiся ў сцены храма, і манастыр працягваў сваю актыўную працу да 1960 года. Пасля чаго царква зноў была зачынена. Дзверы для вернікаў храм адкрыў толькі ў 1989 годзе.
Крыж, які быў вельмі каштоўны для Спаса-Еўфрасіннеўскага храма, так і не знайшлі да нашых дзён. Апошняе яго згадванне адбылося яшчэ ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны. Да канца XX стагоддзя была выраблена дакладная копія Крыжа Еўфрасінні адным з вопытных брэсцкіх ювеліраў. Гэты выраб быў ахвяраваны манастыру, і мы можам пабачыць яго ў сценах храма і сёння.
Манастыр Еўфрасінні ўключае цэлы ансамбль будынкаў рознага вызначэння: саму Праабражэнскую царкву, сабор Крыжаўзвіжанскі, трапезную, званіцу, рэшткі падмурка пахавальні, жылы дом і некалькі падсобных памяшканняў.
Пакланіцца мошчам святой можна кожнаму жадаючаму. Зараз сюды прыязджаюць з усіх куткоў краіны і суседніх дзяржаў. У Еўфрасіннеўскі манастыр арганізуюцца турыстычныя і паломніцкія туры, якія дапамагаюць вандроўнiкам стаць яшчэ бліжэй да культурна-гістарычных мясцін Беларусі.
«Збяры Беларусь у сваім сэрцы!»
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр
Манастыр заснаваны Святой князёўнай Ефрасінняй Полацкай (каля 1110 – 1167) у 1125 г., калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сельцы. З цягам часу тут былі пастрыжаныя ў манаства сёстры вялебнай Ефрасінні: родная Еўдакія (Градзіслава) і стрыечная Еўпарксія (Звеніслава) — адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча.
У 1161 годзе намаганнямі Св. Ефрасінні быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі (ці Спаса-Ефрасіньеўскі) сабор — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкага дойлідства. Яго будаўніком быў майстар Іаан. Царква з’яўляецца помнікам Полацкай школы дойлідства.
Царква атрымала вельмі выразны кампазіцыйны развязак. Гэта быў выцягнуты ў плане крыжова-купальны 3-нефны 6-стоўпны аб’ём (даўжыня без апсіды 14,4 м, з апсідай 18,2 м, шырыня 9,8 м, таўшчыня выкладзеных плінфай сценаў (1,24—1,8 м). У плане сабор мае амаль базілікальную выцягнутасць прапорцый па восі ўсход – захад, што таксама характэрна і для іншых заходнерускіх храмаў XII ст., такіх як Дабравешчанская царква ў Віцебску і Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Гэта дазваляе гаварыць пра фарміраванне ў гэты перыяд у Полацкіх зямлях сваёй архітэктурнай традыцыі, а, магчыма, і пра прыналежнасць гэтых храмаў да адной будаўнічай арцелі. Як і ў будынках Барысаглебскага манастыра, падкупальная прастора сабора ссунута ад цэнтра на захад, а яго сцены выкладзены з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным радам».
Цэнтральны неф храма з усходу завяршаўся паўкруглай апсідай, крапаванай тонкімі паўкалонкамі. Бакавыя апсіды малых памераў паўцыркульныя, звонку нябачныя. Бакавыя паўднёвы і паўночны фасады падзяляюцца пілястрамі з паўкалонамі на 2 вузкія і 2 шырокія прасценкі, іх праразаюць 2 ярусы аркавых аконных праёмаў, дэкараваных броўкамі. Аконныя праёмы ніжняга яруса ў паўтара разы большыя за верхнія, з броўкамі з 4 шэрагаў плінфы. Барабан купала абапіраўся на кубічны пастамент. Моцна высунутая паўкруглая апсіда рытмічна падзяляецца 6 тонкімі паўкалонкамі, на барабане ў прасценках вузкіх аркавых аконных праёмаў — прамавугольныя ў сячэнні лапаткі. Будынак мае 2 уваходныя парталы — заходні галоўны і паўднёвы дадатковы.
Царква захавалася амаль цалкам, пэўныя перабудовы адбыліся толькі ў верхняй частцы. Праведзеныя ў другой палове XX ст. даследаванні храма дазволілі прыйсці да высновы, што ён меў не двухсхільны дах, які з’явіўся ў выніку перабудоў XIX ст., а пазакамарнае перакрыцце асноўнага аб’ёма і больш нізкага прытвора з захаду. Акрамя гэтага, архітэктарам былі выкарыстаны кілепадобныя какошнікі, якія забяспечвалі паступовы пераход да кубічнага пастамента-асновы для барабана і купала. Такое канструкцыйнае і кампазіцыйнае вырашэнне надавала ўсяму будынку вежападобнасць, дынамічнае нарастанне мас. Вынікам перабудовы стала замена закамарнага пакрыцця насценным, увядзенне ў афармленне атынкаваных фасадаў гафрыраванага фрызавага пояса, які наклалі на старажытны раманскі; салярнага арнаменту ў пазухах вялікіх закамараў, капітэляў пілястраў з вертыкальный гафраваннем, збіўка паўкалонак на вуглавых лапатках. Апроч таго, з аконных праёмаў прыбралі броўкі паўцыркульнага абрысу з бакавымі гарызантальнымі ўсёкамі (г. зв. — сірыйскага тыпу).
Унутраная прастора падзяляецца 6 масіўнымі апорнымі слупамі (унізе 8-гранныя, вышэй — 4-гранныя) на 3 нефы, бакавыя з якіх вузейшыя і завяршаюцца паўкруглымі эксэдрамі ў тоўшчы ўсходняй сцяны. Кампазіцыя плану характарызуецца рытмічным падзелам унутранай прасторы: шырокі прытвор, потым вузкі нартэкс, далей зноў шырокая малітоўная зала і, нарэшце, вузкая апсіда. Прытвор адмяжоўваецца ад малітоўнай залі 3 невысокімі аркамі, над якімі размяшчаюцца хоры, на якія ідзе лесвічны ход у тоўшчы заходняй сцяны. Па іх баках 2 маленькія крыжападобныя ў плане перакрытыя купальнымі скляпеннямі на ветразях келлі, адна з якіх (справа ад уваходу), паводле падання, прызначалася для Еўфрасінні Полацкай, другая — для яе сястры Еўпраксіі. Перакрыцці нефаў — цыліндрычныя скляпенні. Пад царквой скляпеністая крыпта.
Асаблівую гістарычна-мастацкую каштоўнасць маюць фрэскавыя роспісы XII ст. — унікальны твор манументальнага мастацтва сусветнай значнасці, якія па поўнасці захаванасці могуць быць параўнальныя хіба што з фрэскамі Спаса-Праабражэнскага сабора Мірожскага манастыра (каля 1140 г.). Роспісы яшчэ часткова знаходзяцца пад алейнымі запісамі, але нераскрытымі застаюцца менш чвэрці ад іх агульнай плошчы, што дазваляе скласці досыць дакладнае ўяўленне аб іх складзе і іконаграфічнай праграме і вызначыць большасць сюжэтаў. Старажытныя фрэскі таксама ўпрыгожвалі вонкавую паўднёвую сцяну (не збераглася).
У наш час праводзіцца рэстаўрацыя царквы, навуковым кіраўніком якой з’яўляецца Г. Лаўрэцкі. Лаўрэцкі выступае за захаванне выгляду будынка, які той набыў у XIX ст. У 2007 надбудаваны ўладамі Расійскай імперыі драўляны купал-цыбуліну дэмантавалі, а на яго паставілі новы, абшыты пад золата.
Спаса-Ефрасіньеўская царква з яе роспісамі прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь вышэйшай катэгорыі У 2003 годзе Нацыянальным банкам РБ была адбітая манета, на рэверсе якой выяўлены храм.
У 1161 годзе на гэты храм Ефрасіння ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж, што вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай, які ўтрымліваў часціны мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў зроблены тутэйшым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам. Шасціканцовы крыж меў вышыню 51,8 см, даўжыню верхняга перакрыжавання — 14 см, ніжняга — 21 см. Аснова выканана з кіпарыса. Да яго пярэдняй і зваротнай паверхняў прымацавана 21 залатая пласціна культавага зместу з эмалевымі вобразамі малых памераў. На пласцінах 8 дарагіх камянёў. З усіх бакоў былі прымацаваны сярэбраныя пласціны, з іх захавалася 20, маецца жэмчуг. На пласцінах надпіс на старажытнаславянскай мове (на салунскім дыялекце Кірыла і Мяфодзія), вядомай як царкоўнаславянская, і на мясцовым дыялекце старажытнабеларускай мовы. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, арнаментам; край пярэдняй боку крыжа апраўлены ніткай жэмчуга.
У XIII ст. крыж быў вывезены з Полацку, аднак зноўку вернуты ў манастыр у 1563 г. Пасля часовага заняцця Полацка маскоўскім войскам разам з цудоўным абразом «Маці Божая Эфеская-Карсунская» крыж забраў маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч у паход на Рыгу ў 1656—1667 гадах (крыж вярнулі ў манастыр у 1659 годзе, абраз вывезлі ў Маскву). Пасля чарговага вывязення ў 1841 г. Крыж Ефрасінні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор. У 1921 г. манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 г. перавезены ў Мінск, у 1929 — у Магілёў. У 1941 падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж Ефрасінні Полацкай бясследна знік і дагэтуль не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкім ювелірам-эмальерам Мікалаем Кузьмічом была выраблена копія крыжа ў поўны памер. Новы крыж асвечаны і захоўваецца ў Спаса-Праабражэнскім саборы Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра.
У 1580 годзе Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр пасля вяртання Полацка Стэфанам Баторыям быў адданы езуітам. У 1654 вернуты ў праваслаўе. У 1667 годзе зноў трапіў да езуітаў, у якіх заставаўся да 1820 г.
У 1820 годзе расійскія ўлады не дазволілі больш езуітам дзейнічаць у Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. У 1832 г. манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 г. адноўлены. У 1840-х гадах старажытная мясцовасць была прылічана да разраду першакласных. У манастыры размясцілася Спаса-Еўфрасіннеўскае духоўнае вучылішча. У 1847 г. пры ігуменні Клаўдзіі (Шчыпаноўскай) была пабудавана Ефрасіннеўская трапезная царква. Зараз у гэтай невялікай царкве захоўваюцца вярыгі – металічныя манаскія ланцугі, якія па легендзе насіла на сабе Св. Ефрасіння.
У 1897 годзе пры ігуменні Яўгеніі (Гаваровіч), паводле праекту віцебскага архітэктара У. Ф. Коршыкава ў неавізантыйскім стылі была ўзведзена манументальная пяціглавая Крыжаўзвіжанская царква, што на дадзены момант з’яўляецца самай вялікай па памеры царквой манастыра. Дадзеная царква з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь другой катэгорыі. Зараз у царкве знаходзіцца вялікая святыня – мошчы Святой Ефрасінні Полацкай. Св. Ефрасіння памерла ў 1167 г. у час паломніцтва ў Ерусалім. Мошчы вялікай беларускай Святой доўгі час знаходзіліся ў Кіеве, а ў 1910 г. у рэшце рэшт былі вернуты ў Полацк. У той жа час для захавання мошчаў была створана каштоўная рака (саркафаг), якая знікла ў 20-я гады ХХ ст. Адноўленая рака была выраблена мастаком Мікалаем Кузьмічом (які аднавіў і Крыж Ефрасінні Полацкай) і асвечана 5 чэрвеня 2007 года. Пасля цэрамоніі асвячэння мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт за вялікую дапамогу ў аднаўленні Крыжа і ракі для мошчаў Св. Ефрасіннні ўручыў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку Ордэн Святога Уладзіміра І ступені.
па развіцці моладзевага
«Жамчужныя Каралі Святой Русі»
Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр быў заснаваны якая прыняла манаства княгіняй Еўфрасінняй Полацкай ў 1125 годзе на правым беразе Палаты прыблізна ў 2 км на поўнач ад цэнтра старажытнага Полацкага.
Полацкая князёўна Прадслава – дачка віцебскага князя Святаслава Усяславіча. Пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавым скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.
У 1128-1156 гадах стараннасцю святой Еўфрасінні Полацкай быў узведзены каменны Спаса-Праабражэнскі храм – найлепшым чынам захаваўся помнік древнеполоцкого дойлідства. Спаса-Праабражэнская царква Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра – адзіны ў Беларусі помнік XII стагоддзя, дзе амаль цалкам захавалася фрэскавы роспіс. Сцены Полацкага Спаскага храма распісаны выявамі святых і біблейскіх сюжэтаў у візантыйскім стылі. Яны і цяпер хвалююць сваёй адухоўленасцю і багатай гамай, які спалучае чырвоныя, карычневыя, сінія і жоўтыя колеру.
На хорах Спаскай царквы размешчаны дзве маленькія кельлі. Паўднёва-заходняя келия спрадвеку з’яўлялася месцам асаблівага шанавання, паколькі менавіта там малілася прападобная Еўфрасіння.
Менавіта ў гэты храм прападобная Еўфрасіння ў 1161 г. ахвяравала пазалочанай напрастольны крыж (Крыж Еўфрасінні Полацкай) з часціцамі мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстовага.
У XIII стагоддзі крыж быў вывезены з Полацку, аднак зноў вернуты ў манастыр Іванам Грозным у 1563 годзе пасьля паспяховай аблогі горада.
Крыж Ефрасінні Полацкай быў згублены ў гады Вялікай Айчыннай вайны і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкім ювелірам-эмаліроўшчык Мікалаем Кузьмічом была выраблена поўнапамерная копія крыжа. Праца над узнаўленнем старажытнай рэліквіі заняла ў майстра 5 гадоў.
У 1580 годзе пасьля ўзяцця горада Стэфанам Баторыем Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр быў аддадзены езуітам. У 1654 годзе манастыру вернуты ў праваслаўе. Але ўжо ў 1667 году зноў трапіў у рукі езуітаў, у падпарадкаванні якіх заставаўся аж да 1820 года.
Галоўная святыня манастыра – Святыя мошчы Еўфрасінні Полацкай – захоўваюцца ў старажытным храме.
Першай новай пабудовай на тэрыторыі манастыра пасля вяртання яго ў праваслаўе стала Ефрасіннеўская трапезная царква, пабудаваная ў 1847 годзе. У 1897 годзе быў узведзены манументальны пятиглавый Крыжаўзвіжанскі сабор па праекце архітэктара В.Ф.Коршикова ў неовизантийском стылі. Зараз у саборы знаходзяцца дзве цудатворныя іконы Божай Маці – «Эфеская» (XVI стагоддзе) і «Красностокская» (XVII стагоддзе), а таксама іконы з часціцамі мошчаў угоднікаў Божых. Акрамя таго, у храме ўстаноўлены два каўчэга-машчавік і распяцце з часціцай Жыватворчага Дрэва Крыжа Гасподняга.
Сёння ў архітэктурны комплекс уваходзяць: Храм-пахавальня, Спаса-Праабражэнскі храм, Крыжа-Узвіжанскі сабор, Свята-Ефрасіннеўскі храм, Званіца, Капліца ў гонар ўсшэсця на пасад Імператара Мікалая II, Летні фантан і іншыя аб’екты.
Пры Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры дзейнічаюць Нядзельная школа, некалькі майстэрняў: іканапісная, швейная, пераплетная. Працуюць манастырская і прыхадская бібліятэкі, экскурсійная служба.