Что такое зваротак у беларускай мове прыклады
Урок па беларускай мове на тэму «Зваротак» (8 клас)
Тэма: Зваротак. Неразвітыя і развітыя звароткі, іх выдзяленне ў вусным і пісьмовым маўленні
Мэта : падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Зваротак”.
Задачы : паўтарыць правапіс мяккага знака і апострафа, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі; развіваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя ўменні і навыкі; развіваць уменне выкарыстоўваць звароткі ў той ці іншай маўленчай сітуацыі; вучыць здабываць веды самастойна і ў сумесным пошуку; спрыяць выхаванню ў вучняў уважлівасці, ветлівасці, павагі.
Формы навучання : самастойная работа, работа ў г рупах, парах, індывідуальная работа.
Эпіграф : Нішто не абыходзіцца нам так танна і не ацэньваецца так дорага, як ветлівасць ( М. Сервантэс )
I. Арганізацыйны момант.
Настаўнік. Дарагія сябры, у вас заўсёды такі спакойны і ўпэўнены выгляд, што побач з вамі забываецца на ўсе свае хваляванні. Які ў вас настрой? Старажытныя грэкі казалі: «Добры настрой — палова перамогі». Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды. Хачу адразу заручыцца вашай падтрымкай. Магу я на гэта разлічваць? Тады плённай нам з вамі працы.
Клас падзелены н а два варыянты. Першы варыянт выпісвае прыклады, у якіх трэба ўставіць мяккі знак, а друг і варыянт — апостраф.
Напісанне якіх слоў выклікала ў вас сумненні або цяжкасці?
Назавіце словы, якія вы напісалі без мяккага знака. Чаму?
Якія словы напісалі з апострафам? Чаму?
Як вы разумееце словы эпіграфа? (Аформлены ў выглядзе слайда.)
Падбярыце да слова «ветлівы» сінонімы. (Ласкавы, далікатны, добразычлівы.)
Аўкцыён ветлівых слоў (перамагае той, хто апошнім назаве ветлівае слова).
Настаўнік. Давайце будзем забывацца на ветлівыя словы і як мага часцей выкарыстоўваць іх.
Зрабіце, калі ласка, выснову: якая тэма нашага ўрока? Для чаго нам важна ведаць гэтую тэму?
Вызначце мэты сённяшняга ўрока. (Паглыбіць свае веды пра зваротак; чым ён можа выражацца; знакі прыпынку пры зваротку; выкарыстанне звароткаў у маўленні.)
IV. Этап засваення новых ведаў.
Настаўнік. Зваротак — самы яркі этыкетны знак. Бо слова «этыкет» у першапачатковым французскім значэнні — ‘этыкетка’, ‘ярлык’. Называючы суразмоўцу, мы выбіраем яму найбольш прыдатны ярлык. А ў якасці ярлыка мы можам выкарыстоўваць розныя прыметы: пол, узрост, сваяцкія адносіны, нацыянальнасць, ступень знаёмства, прафесійную прыналежнасць, узровень адукаванасці, месца жыхарства
• Назавіце, калі ласка, варыянты свайго ўласнага імя, якімі вас часцей называюць бацькі, сваякі, знаёмыя, сябры.
• А як, цікава, часцей за ўсё вы называеце адзін аднаго паміж сабой? (Па імёнах, прозвішчах, мянушках. )
Успомніце, што вы ведаеце пра зваротак. Не хвалюйцеся, калі ваш адказ будзе не зусім дакладным.
Toe, што вам знаёма, абазначце знакам « + », незнаёмы, новы матэрыял — знакам «-».
Што аказалася для вас новым, незнаемым?
V. Этап першаснай праверкі разумення навучальнага матэрыялу.
Знайдзіце сказы са звароткамі, выпішыце іх, расстаўце знакі прыпынку. Зваротак падкрэсліце. Ахарактарызуйце звароткі паводле: а) спосабу выражэння; б) структуры (развітыя ці неразвітыя); в) ужывання (адзіночныя ці аднародныя). Якое месца займае зваротак у сказе?
1. Mip вам людзі лясы і дубровы! ( П . Глебка).
2 . Пайшла ты любая пад гоман жоўтых сосен. (А. Куляшоў).
3. Гуслям княжа не пішуць законаў (Янка Купала).
4. Цёплы вечар ціхі вецер свежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі. (М. Багдановіч)
Я помню летнія часіны і вас грыбныя баравіны (А. Бялевіч).
Лес наступаў і расступаўся лужком зялёным разрываўся (Якуб Колас).
Гэй чулыя сэрцам! Гэй душы жывыя! Ідзіце вы долю каваць! (Якуб Колас).
Мой родны край Усім сэрцам я з табою (К. Буйло).
Пасажыры захоўваюць чысціню і парадак у вагоне.
Дзе ты зорка мая прамяністая? (А. Русак).
Дзеткі не гуляюць з агнём.
О вецер вецер не дзьмі безустанку (Янка Купала) .
Дапоўніце табліцу сваімі прыкладамі звароткаў. Растлумачце, для чаго выкарыстоўваюцца звароткі.
У лозунгах, закліках, аб’явах
У лістах да знаёмых, родных
У пісьмах і зваротах афіцыйнага характару
У лозунгах, закліках, аб’явах
У лістах да знаёмых, родных
У пісьмах і зваротах афіцыйнага характару
Беларусы! Захаваем сваю прыроду.
Радавы Пяткевіч, станьце ў строй.
Мой мілы Міхаська, добры дзень.
Паважаны Іван Андрэевіч! Звярнуцца да Вас вымусілі абставіны.
Назваць адрасата каманды, звароту
Назваць адрасата; выражэнне ветлівасці, павагі, пяшчоты, сардэчнасці
Назваць адрасата; выражэнне ветлівасці, павагі
Звярніцеся з пытаннем да незнаёмага (незнаёмай):
да маленькага дзіцяці: я к яго завуцъ?
да г рупы дзяцей на вуліцы: д зе знахо дзіцца бібліятэка?
да дзяўчыны: з просъбай патлумачыцъ, дзе знаходзіцца метро;
да мужчыны: я к праехаць у цэнтр?
да міліцыянера: я к прайсці на вуліцу Франциска Скарыны?
да настаўніка: з запрашэннем на ўрачыс тае мерапрыемства;
да выпускнікоў школы перад апошнім званком;
да першакласнікаў перад пачаткам навучання ў школе.
VIII. Тэматычны кантроль (тэставае задание ў двух варыянтах).
1. Адзначце правільнае сцвярджэнне.
а) Зваротак — словы, з якімі звяртаюцца да каго-небудзь;
б) зваротак — слова або спалучэнні слоў, якія называюць таго, да каго звяртаюцца з мовай;
в) зваротак выражаецца назоўнікам;
г) у ролі зваротка выкарыстоўваюцца толькі адушаў лёныя назоўнікі;
д) зваротак заўсёды знаходзіцца ў пачатку сказа.
2. Вызначце сказы, у якіх выдзеленае слова з’яўляецца звароткам.
а) Прывет табе Нёман мой родны!
б) Я вас стаміў, прашу прабачэння, але пакажу вам яшчэ адзін цуд прыроды.
в) Лес. Яго гасціннасць сапраўды казачная.
г) Будзеш Арынка сягоння на сходзе?
д) Парыжэў ты лес сінякудры ўвабраўся ў белы туман.
3. Прачытайце сказы са звароткамі і адкажыце на пытанні.
Дзень добры, новая мясціна!
Спытай ты нас, як маці сына,
Па часе доўгае разлукі.
Прасторны шлях! Калі ж, калі
Ты закрасуеш на зямлі
I злучыш нашы ўсе дарогі?
А. У тэкстах якога стылю выкарыстоўваюцца неадушаўлёныя назоўнікі ў ролі звароткаў?
Б. Як называецца гэты прыём у літаратуразнаўстве?
4. Адзначце сказы з развітымі звароткамі.
а) Спі, маленькі мой сыночак!
б) Навучы ты, сасна векавая, як пакуты мае перажыць.
в) Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета!
г) Адышло ад нас ты, лета.
д) Зямля ж тут, братцы, залатая.
5. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
Узыдзі_ зорка срэбная_ над абшарамі нашых бароў.
Дзе_ ты_ зорка мая прамяністая_ за якія хмары схавалася?
Гэй_ ляці_ маленства_ рвіся ў люстраную даль.
Спевы, грукат перуновы слухаць буду рад. Толькі не грымі ты_ лес мой_ грукатам гармат.
Люблю_ цябе_ я_ лес кашлаты_ у ціхім шэлесце бяроз.
Эх_ ты_ лета гарачае, бурнае! Ажыўляеш ты поле і луг.
Рана ты_ жоўтае лісце_ са звонам журботным злятаеш.
Эх_ лета-лецейка любое_ ты адцвітаеш_ залатое.
1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:
а) Зваротак — гэта слова або спалучэнні слоў, якія называюць асобу, да якой звяртаюцца;
б) зваротак можа выражацца любой часцінай мовы;
в) зваротак у сказе з’яўляецца дзейнікам;
г) на пісьме звароткі выдзяляюцца коскамі ці клічнікам;
д) у межах развітага зваротка не можа быць аднародных членаў сказа.
2. Вызначце сказы, у якіх выдзеленае слова з’яўляецца звароткам.
а) Я брат адразу адгадаў, што музыкам ты нарадзіўся.
б) Кут мой родны кут прыгожы да цябе я зноў прыйшоў.
в) А брат маўчыць, нічога не гаворыць.
г) Міхал ідзі ў свае абходы.
д) Жыццё на волі любіць салавей.
3. Прачытайце сказы са звароткамі і адкажыце на пытанні.
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызаю ўсё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсявае.
А. У тэкстах якога стылю выкарыстоўваюцца неадушаўлёныя назоўнікі ў ролі звароткаў?
Б. Як называецца гэты прыём у літаратуразнаўстве?
4. Адзначце сказы з развітымі звароткамі.
а) Я так і ведаў шаноўныя дзядзькі што вы дапаможаце нам.
б) Чаму ж вецер думкі злыя ты ў душу маю нагнаў?
в) Не шумі ты лес высокі нудных песень не спявай.
г) Не плач і не бядуй стары.
д) Ой ты мае сонца як жа свеціш ясна!
5. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
Добры дзень_ вясна-красна_ як ты люба ўсім нам!
Цябе мы любім дужа_ вясёлая_ зіма!
Жыватворчай працы многа_ у цябе_ вясна-сяб роўка!
Ах_ вы_ дзеці_ што ж вы нарабілі!
Бывай_ матуля родная_ не сумуй па мне_ дарагая!
Ой_ ты_ ночка_ чарнявая ночка_ агарні цеплынёю мяне.
Дзе ты_ мілы сокал_ блізка ці далёка_ радасць светлавокая мая?
Эх_ маці-печ_ ты рай нябесны і найпатрэбнейшая рэч!
Варыянт 1:1 — б; 2 — а, г, д; 3 — А: мастацкага, Б: увасабленне; 4 — а, б; 5 — 1, 3, 4, 7, 8.
Варыянт II: 1 — а, г; 2 — а, б, г; 3 — А: мастацкага, Б: увасабленне; 4 — а, в, д; 5 — 1, 5, 7, 8.
І X. Рэфлексія. “Дапоўніце сказы”
Галоўным для мяне на ў року было.
Выкарыстоўваючы сказы са звароткамі, пажадайце адзін аднаму ўсяго найлепшага і ўсміхніцеся.
Писатель Алексей Николаевич Якимович
Блог Алексея Якимовича
Поиск по этому блогу
Мовазнаўчы матэрыял для самаадукацыі. Тэма: Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі
Мовазнаўчы матэрыял для самаадукацыі. Тэма: Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі
Што трэба ведаць пра зваротак?
Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі на пісьме аддзяляецца коскай.
У пачатку сказа пасля зваротка ставіцца клічнік, калі зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай.
Прачытайце сказы. У якіх сказах ёсць словы і спалучэнні слоў, якія абазначаюць таго, да каго звяртаюцца з маўленнем?
1. Дарагая мама! Віншую цябе з днём нараджэння!
2. Міхась, дапамажы, калі ласка, пасля ўрокаў паліць вазоны.
3. Пасля ўрокаў, Міхась, дапамажы, калі ласка, паліць вазоны.
1. Сын павіншаваў маму з днём нараджэння.
2. Пасля ўрокаў Міхась дапаможа паліць вазоны.
• У якім сказе зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай? (У першым.)
• У якім сказе зваротак вымаўляецца больш хутка і паніжаным тонам? (У трэцім.)
Прачытайце верш з захаваннем патрэбнай інтанацыі. Назавіце ў ім зваротак.
Для даведкі (напісана на пераноснай дошцы): зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, вымаўляецца больш хутка і паніжаным тонам. Ён выдзяляецца невялікімі паўзамі.
Не палохай, дзядзька Гром.
На палеткі йдзі з вядром.
Там старанна палівай,
Дай нам добры ураджай.
• Зрабіце марфемны разбор слова «старанна».
Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначце ў гэтых сказах звароткі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
1. Дарагія, дзеці, помні..е, што ваша галоўная задача – старанная вучоба. 2. Адкажы мне, вербачка, адкажы мне, мілая, чаму ты ўсё смуцішся, журышся, пахілая? (Якуб Колас). 3. Ні..ка кланяемся табе, важкі жытнёвы каласок. 4. Сустракай, родны дом, свайго сына! 5. Добры дзень, аснежныя прасторы, добры дзень, сталіца хараства! (Паўлюк Трус). 6. Здароў, марозны, звонкі веч..р! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! (Максім Багдановіч). 7. Не чыніце гвалту, людзі!
• Раскрыйце сэнс аўтарскага слова «аснежныя». (Засыпаныя снегам.)
У 1596 годзе, дарагія сябры, беларус Лаўрэнцій Зізаній выдаў «Граматыку» для народа з дадаткам «Лексіс» (слоўнік), у якім на старажытнай беларускай мове растлумачыў значэнне многіх царкоўнаславянскіх слоў. У “Лексісе” можна знайсці шмат слоў жывой сучаснай мовы беларусаў.
• Назавіце зваротак у тэксце. Які ён: развіты ці неразвіты?
— Выкарыстаўшы слова «карэц» альбо «кораб», складзіце і запішыце сказ са звароткам. (Міхась, той кораб, ведай гэта, дастаўся мне ад твайго дзеда.)
• Разбярыце сказ па членах сказа. Якія словы і спалучэнні слоў у сказах не з’яўляюцца членамі сказа? Чаму?
На столі, на сцяне вачыма напішыце прыгожае беларускае слова “зваротак” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
[1, стар. 60, 103,“Тлумачальны слоўнік”]
Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.
Бравурны, мяльком, нажніцы, наспех, удалы, статуя.
Не палохай, дзядзька Гром,
• Запішыце верш па памяці. Якой часцінай мовы і ў якой форме выражаецца а) зваротак, б) дзейнік? Як іх адрозніць?
Для даведкі (напісана на пераноснай дошцы): звароткі часцей за ўсё выражаюцца назоўнікамі ў форме назоўнага склону, а таксама прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі ў тым жа склоне, калі яны ўжываюцца ў ролі назоўнікаў.
Ведайце! Сустракаюцца выпадкі, калі зваротак выражаецца клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон): Запытай ты сябе, чалавеча: што зрабіў для Айчыны, ці многа? (Якуб Колас.)
Перакладзіце афарызмы на беларускую мову і запішыце. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго са сказаў.
Тебя(,) свобода(,) восхваляем (Цыцэрон).
Врач, лечи не болезнь, а больного! (Пліній Старэйшы).
О дочь(!) Красою мать превзошедшая! (Гарацый).
Привет вам(,) будущие супруги! (Цэцылій Стацый).
Молчи(,) мой язык(,) говорить больше не о чем (Авідзій).
• Ці супадае вымаўленне слова «муж» з напісаннем? Чаму?
Ведайце! Пры зваротку могуць быць прыдаткі: Ты, Беларусь, наша Радзіма, дарагая нам заўжды! Таксама звароткі могуць быць аднародныя: Люблю вас, палі ўрадлівыя, лясы зялёныя, звонкія! Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі: Дзякуй табе, наша зямля, захоўвай і беражы нас, дарагая! Зваротак надае маўленню выразнасць, робіць яго больш эмацыянальнай. Выразнасць зваротка ўзмацняецца, калі ён паўтараецца, або калі пры ім ёсць выклічнік: Рэчкі, беларускія рэчкі, як добра пасядзець на вашым беражку!
Прачытайце ў вучэбным дапаможніку лінгвістычны матэрыял пра асаблівасці ўжывання звароткаў у размове, у мастацкіх творах, пры перадачы дыялогу, у публіцыстычных жанрах літаратуры, прамовах, закліках, адозвах, аб’явах, перапісцы, у паэтычнай мове ў якасці ўвасаблення.
Спішыце сказы, расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце звароткі. Чым яны выражаны? Як называецца паэтычны прыём, выкарыстаны ў гэтых сказах? (У паэтычнай мове многа звароткаў не толькі да асоб, але і да неадушаўлёных прадметаў. У гэтым выпадку зваротак выкарыстоўваецца як прыём увасаблення.)
1. О лясы(,) лясы Беларусі(!) Шмат грыбных мясцінак хаваеце вы. 2. Радуй земляроба(,) каласістае жыта(,) наша краса і аснова жыцця. 3. Уставай, сонейка, прачынайся хутчэй, наш агарод пастарайся, сагрэй. 4. Дзень добры вам(,) лясы і далі(,) прасторы вольнае зямлі. Я зноў між вас(,) пагоркі-хвалі(,) палоскі цьмянае раллі (Якуб Колас). 5. О родная Шчара(!) Я рос і мужнеў на тваіх берагах. 6. Цяністыя прысады(!) Даўно чакалі вы мяне.
• Раскрыйце сэнс слова «прысады». (Дрэвы, якімі абсаджана дарога або сяліба.)
• Падбярыце сінонім да слова «прысады». (Насаджэнні.)
• Падбярыце аднакаранёвыя словы да назоўніка «прысады». Выдзеліце ў іх корань. (Сад, садзіць.)
• Пры напісанні слова «прысады» ў якім месцы вас падпільноўвае Памылка Памылкаўна? Чаму?
• Падбярыце рускі адпаведнік да слова «прысады». (Насаждения.) Параўнайце гучанне і напісанне.
• Пабудуйце сказ ці словазлучэнне са словам «прысады». (Прыгожыя прысады.)
Запішыце сказ. Растлумачце пастаноўку коскі пры зваротку. Для гэтага выберыце патрэбнае тлумачэнне:
1) выклічнікі, што стаяць пры зваротках, аддзяляюцца ад іх коскамі;
2) калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, які з’яўляецца дзейнікам, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак;
3) пры зваротку часціцы о, ну коскай не аддзяляецца.
Ой ты, луг зялёны мой!
Выпішыце сказ са звароткам. Ахарактарызуйце зваротак паводле: а) спосабу выражэння; структуры (развіты ці неразвіты); ужывання (адзіночны ці аднародны). Паназірайце за інтанацыяй вымаўлення зваротка і пастаноўкай знакаў прыпынку пры ім. Якое месца займае зваротак у сказе?
• Назавіце слова, граматычнае значэнне якога залежыць ад месца пастаноўкі націску. (Заплачу (у значэнні пралью слёзы) і заплачу (у значэнні разлічуся.)
• Назавіце дзеясловы, да якіх можны прымяніць наступнае выказванне:
о, э пад націскам пішы.
Назавіце сказы, у якіх выдзеленае слова (выдзеленыя словы) з’яўляецца (з’яўляюцца) звароткам.
1. Цябе заўжды чакаем, зялёная вясна.
2. Наведаеш, Міхась, заўтра свайго брата?
3. Канешне, кожны з нас марыў сустрэцца з вядомым касманаўтам.
4. Я ведаў, дарагая старонка, што ты не пакінеш мяне.
5. Дуб. Ён многіх прымушаў спыніцца і падзівіцца на яго.
(Сказы са звароткамі: 1, 2, 4.)
Прапаную вам закончыць прыказку: З разумнай галавою. (…і рукам лёгка.)
Спадзяюся, што вы правільна адкажаце і на пытанні да тэмы «Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі «, пакажаце свае веды.
• Што называецца звароткам? Якую ролю зваротак выконвае ў сказе і тэксце?
• Якімі часцінамі мовы можа выражацца зваротак?
• Як інтануецца зваротак у вусным маўленні?
• Якімі знакамі прыпынку выдзяляецца зваротак на пісьме?
Что такое зваротак у беларускай мове прыклады
Зваротак – гэта слова або спалучэнне словаў, якое называе адну або некалькі асобаў (часам прадмет), да якіх звернута выказванне. Асноўная функцыя зваротка – прыцягнуць увагу слухача да выказвання, заахвоціць яго да пэўнага дзеяння. Часцей за ўсё ў ролі зваротка выступаюць імёны, прозвішчы, назвы асобаў па роднасці, у савецкі і постсавецкі час – нават па палавой ці ўзроставай прыкмеце (мужчына, жанчына, малады чалавек, дзяўчына, дзевушка).
Беларускія звароткі кшталту дзядзька, цётка, часта не звязаныя са сваяцкімі адносінамі. Так маглі звярталіся малодшыя да старэйшых знаёмых ці нават зусім незнаёмых, часта таксама да вельмі шанаваных людзей (дзядзька Рыгор – так звярталіся да Рыгора Барадуліна; Янка Купала ў сваім лісце да Браніслава Тарашкевіча ў 1913 годзе пісаў: “Дзядзька Тарас! Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай?”).
Пашыранымі ў вуснай мове пры звароце да незнаёмых мужчын аднаго з моўцам узросту былі і ў некаторых месцах застаюцца звароткі кшталту братка, браток, браточак, браце, брат.
Шырока ўжываюцца цяпер у афіцыйнай мове звароткі спадар, спадарыня, спадарства, вядомыя яшчэ са старабеларускага перыяду (у 16 ст. паэт Андрэй Рымша ў сваёй одзе на герб Льва Сапегі называе яго спадаром; слова таксама сустракаецца ў Статуце ВКЛ 1588 г.). Слова спадар, відавочна, паходзіць ад гаспадар (параўнай рус. сударь ад государь).
Яшчэ адным традыцыйным звароткам з часоў ВКЛ з’яўляецца слова пан (пані, панове), якое сёння менш папулярнае за зваротак спадар і часта ўжываецца з адценнем іранічнасці ў стасунках паміж калегамі і сябрамі (пан прафесар, пані дырэктарка).
Часта ў якасці зваротку выкарыстоўваюцца адпрыметнікавыя назвы асобы кшталту любка, любачка, мілка, а таксама прыметнікі любая, даражэнькі, стары, малы (Што ты хочаш, стары? Любая, я па табе сумую!). У народна-паэтычнай творчасці ў якасці звароткаў могуць ужывацца метафарычна пераасэнсаваныя словы, што абазначаюць канкрэтныя прадметы, якія акружаюць чалавека: галубочак (Галубочак мой, паедзем дамой!), сонейка, красачка, саколік і інш.
У паэтычных тэкстах у якасці звароткаў таксама могуць выступаць неадушаўлёныя назоўнікі: Краю мой родны! Як выкляты Богам…); Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! (Багдановіч)
Часта назоўнік у ролі зваротку стаіць у так званай клічнай форме: княжа (Гуслям, княжа, не пішуць законаў!), браце (Зямля тут, браце, залатая!), дружа, Антосю. У сучаснай беларускай мове клічную форму ўтвараюць толькі назоўнікі мужчынскага роду:
Знакі прыпынку пры зваротках:
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Пастаўце імёны ў лічнай форме:
Что такое зваротак у беларускай мове прыклады
ЗВАРОТАК
Зваротак – гэта слова, або спалучэнне слоў, якія абазначаюць таго, да каго звяртаюцца з мовай.Зашумі ты, лес, па-вясноваму!
Зваротак можа быць неразвіты (не мае пры сабе залежных слоў) і развіты (мае пры сабе залежныя словы): Гуляйце, вейце, снежныя вятры,ад ранняй да вячэрняй зары!
Зваротак на пісьме з 2-х бакоў аддзяляецца коскамі, а ў вусныя маўленні – паўзамі. Калі ж зваротак суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік (нават, калі стаіць у пачатку сказа) (Шаноўныя сябры! Любіце кнігу, яна навучыць вас разумець жыццё, яна дасць вам розум і сілу).
1. Выклічнікі, што стаяць пры зваротках, аддзяляюцца ад іх коскамі: Эх, луг шырокі! Як жывы ты, праменнем сонейка заліты…
Для даведкі: Выклічнік – часціна мовы, якія выражае пачуцці, эмоцыі і валявыя пабуджэнні, але не называе іх (Ах, о, ай, эй, эх, ух, цыц і г. д.).
2. Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, які з’яўляецца дзейнікам, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна!
У гутарковай мове гэтыя займеннікі могуць выступаць і ў ролі звароткаў. У такіх выпадках яны выдзяляюцца коскамі: Эй, ты, падыдзі сюды!
3. Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О Нёман, о бацька мой Нёман,як сонца, як дзень дарагі!
Памятайце!
Выбар пэўнай формы зваротка амаль заўсёды прама ці ўскосна адлюстроўвае адносіны да суразмоўцы, абумоўленыя самымі рознымі фактарамі, пачынаючы ад адносін (узроставых ці сацыяльных), якія звязваюць суразмоўцаў, і заканчваючы асабістымі адносінамі паміж імі, эмацыянальным станам суразмоўцы, узроўнем яго этычнай культуры.
Заданне.
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Прачытайце сказы, захоўваючы (дзе трэба) клічную інтанацыю. Выдзяліце звароткі з дапамогай знакаў прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
Складзіце сказы са звароткамі, якія адносіліся б да тэмы заняткаў.
О лес густы о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём. — * О лес густы, о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём.
Сцяной высокай падымайся бор. — * Сцяной высокай падымайся, бор.
Ой дзяўчаткі бяжыце сюды! — * Ой, дзяўчаткі, бяжыце сюды!
Ах валошка валошкасястрыца рамонка Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі. — * Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка! Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі.
О мора люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь! — * О мора, люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь!
Не шуміце клёны маладыя ў цяністым парку над ракой. — * Не шуміце, клёны маладыя, у цяністым парку над ракой.
Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю. — * Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.
Бубны Бубны Грукачыце бубны Расступайцеся дзяўчаты расступайцеся дзяды! — * Бубны! Бубны! Грукачыце, бубны! Расступайцеся, дзяўчаты, расступайцеся, дзяды!
Ой вы гусі паняслі вы за сабою лета! — * Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета!
Зямля-карміцелька Яшчэ далёкія продкі прыкмецілі, пакінулі нам у неўміручую спадчыну сваё адкрыццё: «Пад сонцам няма нічога мілейшага за цябе». — * Зямля-карміцелька! Яшчэ далёкія продкі прыкмецілі, пакінулі нам у неўміручую спадчыну сваё адкрыццё: «Пад сонцам няма нічога мілейшага за цябе».
Бярозка мая белакрылая Якая ж ты сонейка мілая, спускаеш пушыстыя вецці і сінімі іскрамі свеціш. — * Бярозка мая белакрылая! Якая ж ты, сонейка, мілая, спускаеш пушыстыя вецці і сінімі іскрамі свеціш.
Расціце малыя радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў. — * Расціце, малыя, радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў.
Адкажы мне вербачка мілая чаму ты ўсё смуцішся, журышся, пахілая? — * Адкажы мне, вербачка мілая, чаму ты ўсё смуцішся, журышся, пахілая?
Паводле падручніка па беларускай мове (З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя)